У Лепелі пройдуць таргі на перадачу ў арэнду паляўнічых угоддзяў

В Лепеле пройдут торги на передачу в аренду охотничьих угодий
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт 29 снежня 2014 года ў 15 гадзін у будынку раённага выканаўчага камітэта, размешчанага па адрасе: вул. Ленінская, 6, г. Лепель, праводзіць таргі ў форме конкурсу на перадачу ў арэнду паляўнічых угоддзяў са тэрмінам арэнды не менш за 10 гадоў.

Лепельскі раённы выканаўчы камітэт 29 снежня 2014 года ў 15 гадзін у будынку раённага выканаўчага камітэта, размешчанага па адрасе: вул. Ленінская, 6, г. Лепель, праводзіць таргі ў форме конкурсу на перадачу ў арэнду паляўнічых угоддзяў са тэрмінам арэнды не менш за 10 гадоў.

На таргі выстаўляюцца паляўнічыя ўгоддзі агульнай плошчай 27100 га, у тым ліку лясных 10100 га, палявых 13100 га, водна-балотных 3900 га, якія знаходзяцца ў фондзе запасу паляўнічых угоддзяў Лепельскага раёна ў наступных межах:

заходняя - ад квадрата 58 далей па мяжы лясніцтва да шашы Лепель - Віцебск, (квадрат 79 Каменскае лясніцтва), далей па шашы на паўночны ўсход да вёскі Камень, далей на поўнач па прасёлачнай дарозе да вёскі Ладосна», затым па меліярацыйнай канаве да адміністрацыйнай мяжы Ушацкага раёна і па ёй да паўночнага берага возера Чорная Урода, выключаючы яго. ;

паўночная - ад паўночнага берага возера Чорная Урода на ўсход па адміністрацыйнай мяжы Лепельскага раёна да перасячэння з шашой Лепель - Ула;

усходняя - ад шашы Лепель – Ула на поўдзень па адміністрацыйнай мяжы Лепельскага раёна да мяжы Лепельскага ваеннага лясніцтва ДЛГУ «Крупскі ваенны лясгас», далей на поўдзень па ўсходняй мяжы Лепельскага ваеннага лясніцтва да чыгункі Орша - Лепель;

паўднёвая - па чыгунцы Орша - Лепель да заходняй мяжы квадрата 65 Лепельскага ваеннага лясніцтва і па ёй да ракі Ула. Па рацэ Ула на захад да паўднёва-заходняга вугла квадрата 58 Лепельскага ваеннага лясніцтва.

Падрабязней