У Лепелі прайшоў абласны форум працоўнай моладзі

У Лепелі прайшоў абласны форум працоўнай моладзі.

З сямі раёнаў нашай вобласці прыбылі на лепельскую зямлю спецыялісты з розных сфер дзейнасці. Для іх арганізатарамі мерапрыемства, аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, падрыхтавана шырокая праграма. Філіял ”Лепельскі МКК“ ААТ ”Віцебскі мясакамбінат“, ДУК ”Лепельскі Цэнтр рамёстваў“, в/ч 22313, якая дыслацыруецца ў вёсцы Бароўка — з работай гэтых прадпрыемстваў і структур азнаёміліся ўдзельнікі на працягу дня.