У Лепелі прайшло выязное пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі па рабоце са зваротамі грамадзян

У Лепелі адбылося выязное пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі, на якім разглядаліся пытанні па рабоце са зваротамі грамадзян. А напярэдадні ва ўсіх раёнах Віцебскай вобласці адбыліся асабістыя прыёмы грамадзян членамі Савета Рэспублікі, адзін з іх правяла старшыня верхняй палаты Парламента. 

- Тыя пытанні, з якімі звярталіся людзі, — традыцыйныя, - паведаміла дэпутацкаму корпусу Наталля Качанава. - Трэць зваротаў — элементарныя, якія павінны былі вырашацца на месцах. Я дакладна ведаю, што з такімі пытаннямі людзі не павінны хадзіць гадамі. Яны павінны брацца на кантроль. Не атрымалася сёння — зрабіце заўтра, але зрабіце. Гэта — імідж улады. А падрываць імідж улады не дазволена нікому. Вы бачыце, якая складаецца сёння сітуацыя вакол нашай краіны. У гэтай сітуацыі мы павінны быць адзіныя як маналіт.

Спікер выказала ўпэўненасць у тым, што для людзей, якія прыйшлі працаваць на дзяржаўную службу, ключавым павінна стаць не задавальненне асабістых амбіцый і амбіцый кіраўніка, а клопат пра людзей. У сувязі з гэтым Наталля Качанава нагадала, што не так даўно быў прыняты закон аб дзяржаўнай службе.

- Работай сельскіх саветаў мы зоймемся самым сур'ёзным чынам, - канстатавала старшыня Савета Рэспублікі. – На найбліжэйшым Прэзідыуме мы разгледзім пытанні работы старшынь абласных саветаў дэпутатаў з мясцовымі саветамі, сельскімі саветамі. Таму што двойчы Прэзідэнт даў адмоўную ацэнку іх рабоце – працуюць адпаведна. Сельскія саветы павінны быць, гэта кантакт з людзьмі, гэта праца, якая прама там «у полі». Але рабіць гэта трэба сумленна і адказна, як таго патрабуе Прэзідэнт.

Наталля Качанава таксама ўжо паведаміла прадстаўнікоў мясцовай улады аб тым, што па выніках работы ў пратакольны запіс будуць уключацца прапановы аб заахвочванні або аб пакаранні службовых асоб мясцовых органаў улады, якія «ваўкацяць» і не вырашаюць пытанні, з якімі да іх звяртаюцца.



"СБ".