У Лепельскім раёне актыўна вядзецца будаўніцтва шматкватэрнага жылля

У 2018-м у Лепелі будуць здадзены два 40-кватэрныя жылыя дамы. Адзін з іх узводзіцца ў рамках супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай і будзе цалкам аддадзены пад сацыяльнае жыллё. Кватэры ў ім атрымаюць сем'і з дзецьмі-інвалідамі, дзеці-сіраты і іншыя асобы, якія маюць права на атрыманне жылога памяшкання сацыяльнага карыстання і якія стаяць на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

– У верасні – кастрычніку плануем пачаць будаўніцтва яшчэ двух аб'ектаў: 60-кватэрнага жылога дома ў вёсцы Бароўка і 40-кватэрнага ў Лепелі. З часам у райцэнтры ўзвядзём цэлы жылы масіў, – падзялілася планамі начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Лепельскага райвыканкама Наталля Кляшторная.

На перспектыву разглядаецца пытанне аб будаўніцтве шматкватэрнага жылога дома ў в. Домжарыцы.

"Віцебскія весці".