У Лепельскім раёне сабралі зямлю з воінскіх пахаванняў у агульную капсулу

Зямлю з воінскіх пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны ў Лепельскім раёне сабралі сёння ў агульную капсулу. Мерапрыемства каля мемарыяла ў райцэнтры стала завяршальнай часткай міжнароднай акцыі "У імя агульнай Перамогі!" у раёне.

Удзельнікамі акцыі сталі прадстаўнікі органаў улады, грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, ваенкамата. З імянных мяшочкаў кожнага сельсавета зямлю перасыпалі ў агульную капсулу, якая некаторы час будзе захоўвацца ў раённым краязнаўчым музеі.

Старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч адзначыў, што хутка Беларусь урачыста адзначыць 75-годдзе Перамогі. Адгалоскі тых страшных падзей болем аддаюцца не толькі у сэрцах ветэранаў, але і пакаленняў, якія нарадзіліся ў пасляваенны час. Задача маладых людзей - не забываць пра тыя гады. "Акцыя прысвечана людзям, якія не шкадуючы жыцця абаранялі ад ворага родную зямлю, паклалі ўсё на алтар Вялікай Перамогі. абавязак цяперашніх пакаленняў - берагчы зямлю, за якую так мужна змагаліся бацькі, дзяды і прадзеды", - сказаў кіраўнік раёна.

Выступае Міхаіл КісялевічВыступае Міхаіл Кісялевіч

Усяго ў Лепельскім раёне знаходзіцца 51 воінскае пахаванне. Зямлю з кожнага раёна Віцебскай вобласці прывязуць на знакавы мемарыяльны комплекс "Прарыў" ва Ушацкі раён. Як плануецца, урачыстае мерапрыемства пройдзе 4 ці 5 мая - у дні прарыву партызанамі вонкавага акружэння.

Акцыя "На славу агульнай Перамогі!" праходзіць паўсюдна ў розных кутках Беларусі. З памятных мясцін, дзе пахаваны загінулыя ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі абаронцы і мірныя жыхары, бяруць сімвалічныя жмені зямлі. Капсулы з зямлёй будуць сабраны ў крыпце храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску. Плануецца, што ўрачыстая цырымонія закладкі спецыяльных капсул пройдзе ў 75-ы Дзень Перамогі.

БЕЛТА.