У Лепельскім раёне ўвялі ў эксплуатацыю шматкватэрны дом і станцыю абезжалезвання

В Лепельском районе ввели в эксплуатацию многоквартирный дом и станцию обезжелезивания
У Лепельскім раёне склалася добрая традыцыя: да святаў рабіць падарункі жыхарам рэгіёну. Так, сёлета ўвялі шматкватэрны дом і станцыю абезжалезвання.

У вёсцы Бароўка здадзены ў эксплуатацыю шматкватэрны дом, дзе 60 шчаслівых сем'яў атрымаюць ключы ад новых доўгачаканых кватэр.

– Гэта сапраўды значная падзея. Ужо некалькі дзясяткаў гадоў тут не будаваліся такія вялікія дамы. Многія працуючыя ў Бароўцы былі вымушаны здымаць жыллё ў Лепелі, а цяпер у іх будуць уласныя кватэры, – адзначыў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў.

У будаўніцтве дома, закладзенага ў канцы студзеня 2019 года і завершанага ў лістападзе, удзельнічала каля 10 арганізацый, але асноўны падрадчык – ААТ «Будаўніча-мантажны трэст №16, г. Наваполацк». Начальнік вытворчасці трэста Аляксандр Сафронаў пажадаў новасёлам камфорту, цяпла і ўтульнасці ў доме.

 * * * 

– Калі год таму нам сказалі, што будзе станцыя абезжалезвання, не верылася. Таму што шмат гадоў пытанне з вадой мы вырашалі хто як мог, – прызналася ветэран працы Тамара Парфяновіч і ад імя жыхароў Каменя падзякавала ўсім датычным да доўгачаканай падзеі.

Будаўніцтва станцыі абезжалезвання ажыццёўлена ў рамках рэалізацыі падкарагамы «Чыстая вада» Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе», разлічанай да 2025 года.

– Толькі за гэты год у вобласці здадзена каля 20 станцый абезжалезвання, у 2020-м плануецца яшчэ 42. Якасная пітная вада – гэта залог моцнага здароўя насельніцтва, – сказаў Уладзімір Цярэнцьеў.

Станцыя абезжалезвання ў Камені – чацвёртая ўведзеная ў эксплуатацыю ў раёне ў бягучым годзе. На яе ўзвядзенне было выдзелена больш за 145 тыс. рублёў са сродкаў абласнога бюджэту.

У 2020 годзе плануецца пабудаваць яшчэ тры станцыі абезжалезвання – у вёсцы Матырына, аграгарадках Горкі і Чэрэйшчына, паведаміў намеснік дырэктара філіяла «Лепельводаканал» УП «Віцебскаблвадаканал» Павел Ермаковіч.

"Віцебскія весці".