У Лепельскім раёне ўвялі ў строй станцыю абезжалезвання і варкаўт-пляцоўку

В Лепельском районе ввели в строй станцию обезжелезивания и воркаут-площадку
На Лепельшчыне напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі ўведзены ў строй два сацыяльна значныя аб'екты – станцыя абезжалезвання і воркаут-пляцоўка.

Чыстая вада – чарэйцам

Будаўніцтва станцыі абезжалезвання ў аграгарадку Чарэйшчына стала вялікай падзеяй для 265 жыхароў, сярод якіх – 54 дзіцяці да васемнаццаці гадоў.

Даўно вядома, што здароўе чалавека шмат у чым залежыць ад якасці вады, падкрэсліў на ўрачыстым адкрыцці знакавага для вяскоўцаў аб'екта дырэктар філіяла «Лепельводаканал» УП «Віцебскаблводаканал» Юрый Шыпкін. Доўгія гады даводзілася жыхарам Чарэйшчыны, каб забяспечыць сем'і чыстай вадой, вазіць яе з крыніц і іншых населеных пунктаў. Цяпер у дамы прыйшла якасная, чыстая вада, якая адпавядае нарматывам, – утрыманне жалеза ў ёй не перавышае 0,03 мг/л, а да гэтага перавышала ПДК у 4 разы.

Аб'ект, на які з абласнога бюджэту выдзялялася 250 тыс. руб., пабудаваны і ўведзены ў кароткія тэрміны – усяго за два месяцы. Магутнасць станцыі складае 6,5 куб. м у гадзіну, што дастаткова для населенага пункта.

Станцыя абезжалезвання ў Чарэйшчыне – гэта трэці аб'ект, здадзены ў бягучым годзе на Лепельшчыне. Раней якасную ваду атрымалі жыхары Горак і Матырына.

Даведка «ВВ». Па праграме «Чыстая вада» ў наступным годзе філіял «Лепельводаканал» павінен узвесці станцыі па ачыстцы вады ў населеных пунктах Пышна, Вялікі Полсвіж (падвядзенне водаправоднай сеткі з райцэнтра) Лепельскага, Белая Ліпа, Кокаўшчына, Ског Сенненскага, Антопаль Чашніцкага раёнаў.

Свята для дзяцей

У жылым комплексе, дзе нядаўна з'явіліся новабудоўлі на вуліцы Чуйкова, у гэты дзень было шумна. Сабралася шмат маленькіх лепельчан, якія не ўпусцілі магчымасць на школьных канікулах паспрабаваць на сабе ўсе прыгажосці варкаўт-пляцоўкі. Яна з'явілася дзякуючы рэалізаванаму сумесным праекту РВУП «Белтэлекам» і раённай улады. Асаблівыя словы падзякі гучалі ў адрас начальніка Лепельскага ўчастка электрасувязі, дэпутата райсавета Анатоля Купрэвіча.

Няма сумневу, што спартыўная пляцоўка стане для падрастаючага пакалення аб'ектам прыцягнення і не будзе пуставаць ні падчас канікул, ні пасля школьных заняткаў.

Варта адзначыць, што ў жылым комплексе ёсць дзіцячы гульнявы комплекс, арэлі двух відаў, пясочніцы, лаўкі. Словам, дзеці рознага ўзросту знойдуць сабе заняткі па душы.

«Лепельскі край».