У Ліёзэнскім раёне асуджаны «чорны капальнік»

В Лиозенском районе осужден «черный копатель»

У Лёзненскім раёне да чарговага турэмнага тэрміну прысуджаны аматар раскопак на месцах баёў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Паводле інфармацыі намесніка пракурора раёна Аляксея Лапушынскага, за незаконны абарот зброі і боепрыпасаў да чатырох гадоў пазбаўлення волі асуджаны мясцовы жыхар, у доме якога міліцыянты выявілі цэлы арсенал часоў вайны: больш за паўтары кілаграмы тратылу, гранаты, мінамётная міна, 7 вінтовачных патронаў, якія з'яўляюцца боепрыпасамі да наразной агнястрэльнай зброі. Пры прызначэнні пакарання суд улічыў, што абвінавачаны ўжо двойчы асуджаўся за аналагічныя злачынствы і нават адбываў невялікі тэрмін.

Аляксей Лапушынскі падкрэслівае, што да любых боепрыпасаў, не кажучы ўжо пра зброю, неабходна ставіцца з асаблівай асцярожнасцю. Пры іх выяўленні варта звярнуцца ў міліцыю. У адваротным выпадку парушальнік будзе прыцягнуты да адказнасці.

Аляксандр Кутынко, "Віцебскія весці"