У Лёзненскім раёне адкрылі вяровачны гарадок

В Лиозненском районе открыли веревочный городок
Навамодны комплекс для аматараў актыўнага адпачынку з'явіўся ў сасняку каля Дабрамыслінскай сярэдняй школы Лёзненскага раёна.

Вяровачны гарадок айчыннай вытворчасці набыты на прэмію, якой адзначылі аграгарадок як лепшы ў сваёй намінацыі на рэспубліканскім конкурсе па добраўпарадкаванні за 2017 год.

Трэць з 17 610 руб. можна было падзяліць паміж калектывамі, якія актыўна ўдзельнічаюць у падтрыманні парадку і прыгажосці, але з іх адабрэння і пры падтрымцы Дабрамыслінскага сельвыканкама сродкі выдаткаваны на карысны падарунак – перш за ўсё дзецям, а заадно ўсім тутэйшым прыхільнікам здаровага ладу жыцця.

вяровачны гарадок

вяровачны гарадок

Тэсціраванне вяровачнага гарадку прайшло ў прысутнасці прадстаўнікоў раённай і мясцовай улады, кіраўніцтва школы, вучняў. Па словах намесніка дырэктара раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Антаніны Шэндрыкавай, адчуванні выдатныя, спадабаецца кожнаму. Комплекс перададзены на баланс аддзела адукацыі Лёзненскага райвыканкама.

вяровачны гарадок

вяровачны гарадок

вяровачны гарадок

"Віцебскія весці".