У Лёзненскім раёне адкрылася кафэ

На памежным пераходзе ў Заольшы Лёзненскага раёна пасля капітальнага абнаўлення адкрылася кафэ «Руль», добра вядомае аўтамабілістам трасы Віцебск – Смаленск.


Тут пабудаваны новы харчовы блок, набыта дадатковае абсталяванне, створана яшчэ 3 працоўныя месцы. Усё гэта дазволіць прымаць адначасова замест 5 наведвальнікаў, як было раней, 20. У асартыменце адгэтуль з'явяцца першыя і другія стравы, выпечка. У планах уладальнікаў кафэ – добраўпарадкаванне інфармацыйнага цэнтра з Wi-Fi.

Змены сталі магчымыя ў выніку плённага дзяржаўна-прыватнага партнёрства ЧТУП «Падарожнік» і раённай улады, якая спрыяла выдзяленню зямельнага ўчастка, правядзенню адміністрацыйных працэдур па будаўнічых работах у паскораным парадку, растлумачыў намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы Вячаслаў Чарнавусаў.

Галіна Шпакоўская, «Віцебскія весці».