У Лёзненскім раёне перапахавалі астанкі чырвонаармейцаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Фрагментаваныя астанкі воіна знаходзіліся на тэрыторыі Яськоўшчынскага сельскага Савета ў вёсцы Пацава (цяпер не існуе). Менавіта тут Фёдар Целічка загінуў 8 снежня 1943 г. пры варожым абстрэле, аказваючы дапамогу параненым лётчыкам. Ён быў пахаваны на асабістым участку мясцовым жыхаром, які раней даглядаў пахаванне.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімірцеранцьеў, намеснік начальніка – начальнік аддзела ідэалагічнай работы, па справах моладзі, рэлігій і нацыянальнасцей галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Вячаслаў Хрол, вайскоўцы, прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх арганізацый і прадпрыемстваў, а таксама мясцовыя жыхары і школьнікі.
У вёсцы Чарніцы Лёзненскага раёна прайшло перапахаванне астанкаў воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Астанкі воінаў былі выяўленыя сёлета 52-м спецыялізаваным пошукавым батальёнам Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь сумесна з членамі пошукавага атрада «Разведчыкі воінскай славы».
Мяркуецца, што астанкі належаць двум воінам Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. Усталяваць імёны загінулых не ўдалося.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў, намеснік начальніка – начальнік аддзела ідэалагічнай работы, па справах моладзі, рэлігій і нацыянальнасцей галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Вячаслаў Хрол, прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх арганізацый і прадпрыемстваў, а таксама мясцовыя жыхары і школьнікі.