У Лёзненскім раёне прывядуць у парадак адзіныя ў Беларусі могілкі афіцэраў Савецкай арміі
16 лютага, Ліёзна /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Адзіныя ў Беларусі афіцэрскія могілкі ў вёсцы Стасева (Лёзненскі раён) будуць прыведзены ў парадак у бягучым годзе. Пра гэта сёння на рабочай нарадзе ў Ліёзне паведаміў ваенны камісар Віцебскага абласнога ваеннага камісарыята Ігар Мартынаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У вёсцы Стасева пахаваны 182 афіцэры Савецкай арміі, якія загінулі падчас правядзення аперацыі "Баграціён" па вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З цягам часу прыйшлі ў непрыдатнасць 126 надмагільных пліт, якія трэба замяніць. На гэтыя мэты неабходна Br170 млн. На думку Ігара Мартынава, воінскі мемарыял пасля рамонту можа быць уключаны ў пералік аб'ектаў для наведвання замежнымі дэлегацыямі, бо з'яўляецца адзіным пахаваннем, у якім спачываюць толькі афіцэры.
Акрамя гэтых могілак у Лёзненскім раёне патрабуюць добраўпарадкавання 83 воінскія пахаванні. На гэтыя мэты трэба Br700 млн. У бягучым годзе на прывядзенне ў парадак магіл і помнікаў савецкіх воінаў, пахаваных на тэрыторыі вобласці, з бюджэту выдзелена Br500 млн. Ваенкам прапанаваў правесці абласны суботник і зарабіць недастатковыя сродкі для прывядзення ў парадак магіл загінуўшых герояў.
Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Касінец падтрымаў прапанову Ігара Мартынава аб правядзенні суботніка і ўключэнні афіцэрскага мемарыяла ў спіс аб'ектаў для наведвання дэлегацыямі.-0-