У Лёзненскім раёне адбылося перапахаванне салдат, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны

В Лиозненском районе состоялось перезахоронение погибших в годы Великой Отечественной войны солдат
У вёсцы Вялікае Сяло адбыўся жалобны мітынг і ўрачыстае перапахаванне астанкаў 37 салдат, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны пры вызваленні Лёзненскага раёна.

        

Падчас правядзення палявых пошукавых работ у вёсцы Клеўцы, вайскоўцамі 52 асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна, былі выяўлены астанкі 38 воінаў Чырвонай Арміі і супутныя прадметы, сярод якіх быў медаль «За баявыя заслугі». Па нумары медаля была ўстаноўлена асоба загінулага, ім аказаўся старшы сяржант Васіль Пятровіч Мяншоў, які з'яўляўся ўраджэнцам Парэцкага раёна Чувашскай АССР і лічыўся прапаўшым без вестак у лістападзе 1943 года.

У жалобным мітынгу і ўрачыстым пахаванні 37 салдат прынялі ўдзел старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў, прадстаўнікі адміністрацыі Акцябрскага сельскага паселішча Парэцкага раёна Чувашскай Рэспублікі – Валерый Галямін і Аляксандр Чарапкоў, а таксама прадстаўнікі Лёзненскага райвыканкама, 52 асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна і жыхары Вялікага Сяла.

Штодня вядзецца праца па пошуку загінулых падчас Вялікай Айчыннай вайны. Як адзначыў у сваёй прамове Уладзімір Церанцьеў, дзякуючы намаганням пошукавікаў і 52 асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна, толькі за гэты год былі ўзняты астанкі 234 салдат Савецкай Арміі і мірных жыхароў, якія загінулі на вайне.

– Усяго на тэрыторыі Віцебскай вобласці пахавана 454 тысячы салдат, з іх, на жаль, яшчэ 192 тысячы невядомыя. Толькі за гэты год пошукавікамі былі адноўлены імёны 3515 воінаў Савецкай Арміі і больш за 6500 імёнаў нанесены на абеліскі і мемарыялы, – распавёў Уладзімір Церанцьеў.

        

        

        

        

        

        

        

        

        

        

        

        

        

Прадстаўнікам адміністрацыі Акцябрскага сельскага паселішча Парэцкага раёна Чувашскай Рэспублікі – Валерыю Галяміну і Аляксандру Чарапкову былі перададзены астанкі і медаль Васіля Мяньшова. А тыя ў сваю чаргу таксама адзначылі заслугі пошукавых атрадаў і перадалі падзяку ад кіраўніка адміністрацыі Парэцкага раёна.

– Заўтра ў дванаццаць гадзін у родным сяле Анціпенка пройдзе жалобны мітынг і Васіль Мяньшоў будзе пахаваны побач з роднымі, – расказаў Валерый Галямін.

Перад пахаваннем 37 загінуўшых салдат, благачынны Лёзненскага благачыння іерэй айцец Вячаслаў правёў заупакойную ліцію. Пасля чаго на магілы салдат былі ўскладзены вянкі і кветкі.

"Віцебскія весці".