У Лёзненскім раёне затрыманы п'яны расіянін, які незаконна перавозіў садавіну

У Лёзненскім раёне затрыманы грамадзянін Расіі, які незаконна перавозіў 2 тоны хурмы і вінаграду. Пры гэтым расіянін быў у стане алкагольнага ап'янення, паведамілі ў упраўленні ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

У Лёзненскім раёне затрыманы грамадзянін Расіі, які незаконна перавозіў 2 тоны хурмы і вінаграду. Пры гэтым расіянін быў у стане алкагольнага ап'янення, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

Аўтамашыну ГАЗ, якая рухалася з тэрыторыі Расіі, пад кіраваннем 44-гадовага кіроўцы затрымалі супрацоўнікі батальёна дарожна-патрульнай службы і аддзялення ДАІ 4 снежня на 52-м км аўтадарогі Віцебск-Лёзна-граніца Расійскай Федэрацыі паблізу вёскі Заольша.

Па факце затрымання праводзіцца дадатковая праверка суправаджальных дакументаў на тавар, які часова канфіскаваны, як і аўтамабіль.

Затрыманне адбылося падчас правядзення рэйдавых мерапрыемстваў, накіраваных на процідзеянне парушэнню антыалкагольнага заканадаўства. Усяго за тры дні праверак на тэрыторыі Віцебскай вобласці прадухілена перавозка 1 623 літраў спіртазмяшчальнай вадкасці.

У Аршанскім раёне супрацоўнікі ДАІ затрымалі непрацуючага 45-гадовага жыхара Маладзечна, які перавозіў 261 каністру спіртазмяшчальнай вадкасці ёмістасцю па 5 літраў. У тым жа раёне трапіўся 38-гадовы кіроўца аўтамабіля БМВ Х5, які вёз 277 літраў алкагольных напояў без адпаведных суправаджальных дакументаў. У Дубровенскім раёне, таксама недалёка ад мяжы, спынены грузавы аўтамабіль, у якім жыхар Мінска нелегальна перавозіў каля 50 літраў віна ў бутэльках.

Кацярына Князева