У Ліёзне адкрылася новая аптэка
У Ліёзне з'явілася
новая аптэка Віцебскага УП «Фармацыя», трэцяя ў гэтым гарадскім пасёлку і шостая
у раёне.
Спецыяльны будынак будаваць не спатрэбілася, паколькі яе размясцілі на першым паверсе гандлёвага цэнтра – самага буйнога тутэйшага магазіна. Як паведаміў намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы Вячаслаў Чарноусаў, аптэка аснашчана ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі. Асартымент налічвае амаль паўтары тысячы найменняў лекаў і медыцынскіх вырабаў. Загадчыца – малады спецыяліст-правізар. Цяпер лекавыя сродкі сталі яшчэ даступнейшымі, а абслугоўванне – больш якасным.
Галіна Шпакоўская. Фота Дзмітрыя АСІПОВА, з архіва «Віцебскіх вестак».