У Ліёзным адзначылі 77-годдзе вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

В Лиозно отметили 77-летие освобождения района от немецко-фашистских захватчиков
Лёзна – першы райцэнтр Віцебскай вобласці, вызвалены падчас Вялікай Айчыннай ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Умацаваныя абарончыя пазіцыі гітлераўцаў у Лёзне былі зламаны войскамі Чырвонай Арміі 8 кастрычніка 1943 года, пра што паведаміў вывешаны чырвоны сцяг на купале царквы ў цэнтры гарпасёлка. Аднак, кровапралітныя баі за поўнае вызваленне райцэнтра працягваліся да 10 кастрычніка. Таму гэтая дата адзначаецца ў Лёзне як дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Да 77-й гадавіны гэтай знакавай падзеі ў райцэнтры ўсклалі вянкі да мемарыяла «Адаменская горка» і Цэнтральнага воінскага пахавання, урачыста адкрылі абноўлены гарадскі стадыён.

Ужо з раніцы на Цэнтральнай плошчы гарпасёлка ў рамеснікаў можна было набыць сувенір на памяць, на падворках – сельгаспрадукцыю новага ўраджаю. Днём прэзентавалі праект «Лёзненшчына смачная», арганізавалі свята гумару і канцэрт, выступалі клубы гістарычнай рэканструкцыі. Урачыстасці ў Лёзне працягнуцца да позняга вечара і завершацца дыскатэкай.

У Віцебску вызваленне першага райцэнтра вобласці адзначылі 10 кастрычніка акцыяй «Захаваем мірную Беларусь!». Урачыста прайшоўшы ад плошчы Леніна да плошчы Перамогі, удзельнікі ўсклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны, пасадзілі дрэвы ў парку Пераможцаў.

"Віцебскія весці".