У Ліёзным прадставілі новага старшыню райвыканкама

В Лиозно представили нового председателя райисполкома
На пазачарговай 14-й сесіі Лёзненскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання мясцоваму актыву быў прадстаўлены новы старшыня раஇந்выканкама Сяргей Зямчонак.

 

Дэпутаты аднагалосна прагаласавалі за Сяргея Зямчонка. Уручаючы яму службовае пасведчанне, першы намеснік старшыні аблвыканкама Алег Мацкевіч вызначыў самыя актуальныя напрамкі дзейнасці раённай вертыкалі ўлады: эфектыўнае развіццё эканомікі, у першую чаргу прамысловасці, зніжэнне ўзроўню датацыйнасці рэгіёна, рост зарплаты працаўнікоў. І выказаў надзею, што прызначаны кіраўнік Лёзненскага раённага выканаўчага камітэта справіцца з вырашэннем гэтых задач.

 

У рабоце сесіі прынялі ўдзел старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Лёзненскім раёне.

Сяргей Рычардавіч Зямчонак нарадзіўся ў 1967 годзе ў гарадскім пасёлку Варапаева Пастаўскага раёна. Служыў у шэрагах Савецкай Арміі. Выпускнік Беларускага тэхналагічнага інстытута ім. С. М. Кірава (інжынер-тэхнолаг дрэваапрацоўкі) і Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст). Працаваў у Пастаўскім райкаме ЛКСМБ, сталяром, начальнікам вытворчасці, галоўным інжынерам, дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Паставымебель». Выбіраўся дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць чацвёртага, дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў. У кастрычніку 2016 года быў абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Пастаўскай акрузе №29, з'яўляецца намеснікам старшыніПастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы. Удастоены званняў «Чалавек года Віцебшчыны – 2008», «Чалавек года Пастаўшчыны – 2009», «Найлепшы кіраўнік Віцебшчыны – 2015». Дэлегаты V Усебеларускага народнага сходу.

ГАЛІНА ШПАКОЎСКАЯ, фота Дзмітрыя ВОСІПАВА, «Віцебскія весці».