У Мінску 13 красавіка абвешчаны Днём жалобы

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сувязі з трагедыяй у мінскім метрапалітэне ў горадзе Мінску 13 красавіка абвешчаны Днём жалобы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Мінгарвыканкаме. «У сувязі з трагедыяй, якая адбылася 11 красавіка 2011 года ў мінскім метрапалітэне, у горадзе Мінску 13 красавіка абвешчаны Днём жалобы. Такое рашэнне прынята ў Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце», — паведамілі ў гарадской адміністрацыі.-0-