У Мінску пачалі прыём заявак на ўдзел у "Кірмашы інавацыйных ідэй-2015"
У мэтах садзейнічання ўкараненню навукова-тэхнічных распрацовак у вытворчасць і развіццю рынкавых адносін у інавацыйнай сферы Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт сумесна з ТАА «Мінскі гарадскі тэхнапарк» і Бізнес саюз прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М.С. Куняўскага ў пяты раз праводзяць Кірмаш інавацыйных ідэй.
Асноўнай задачай Кірмашу з'яўляецца рэалізацыя (камерцыялізацыя) інавацыйных ідэй (праектаў) прадстаўнікамі ўласнікаў, распрацоўшчыкаў, аўтараў інавацый.
У праграме Кірмашу прадугледжаны інтэрактыўныя прэзентацыі інавацый, вывучэнне іх патэнцыяльнымі пакупнікамі, абмеркаванне інавацый з правядзеннем перамоваў з патэнцыяльнымі пакупнікамі і вырашэнне пытанняў іх рэалізацыі. Дэвіз кірмашу - «Да развіцця - праз інавацыі». У бягучым годзе асобнай намінацыяй будуць дапускацца: лепшыя маладзёжныя праекты.
Заяўкі для ўдзелу ў Кірмашы інавацыйных ідэй 2015 прымаюцца да 01.12.2015.
Даведка:
Адбор удзельнікаў ажыццяўляецца аргкамітэтам кірмашу на падставе разгляду папярэдніх заявак. Аргкамітэт разглядае заяўкі, у якіх утрымліваюцца прапановы, што маюць камерцыйны патэнцыял.Прадугледжваюцца наступныя крытэрыі ацэнкі:
·
рэалізуемасць інавацыі (асноўныя спажыўцы, этапы, тэрміны і затраты);·
наяўнасць атрыманых або заяўленых патэнтаў (спіс, калі і ў якой краіне выдадзены), а таксама тэхналогій, аналагічных па форме або функцыі;·
стадыя распрацоўкі інавацый: НДВР, стварэнне прататыпа (натурнага узору);·
наяўнасць пераваг у параўнанні з айчыннымі і замежнымі аналагамі;·
наяўнасць фінансава-эканамічнага абгрунтавання;·
перспектывы рэалізацыі на рынку, у т.л. на знешніх рынках.У тэрмін да 10.12.2015 аргкамітэт з удзелам экспертаў ажыццяўляе адбор заявак і фарміруе канчатковы спіс удзельнікаў кірмашу.
Кірмаш пройдзе 11.12.2015 у памяшканні Мінскай гарадской ратушы. За кошт сродкаў гарадской праграмы падтрымкі малога прадпрымальніцтва будуць кампенсаваны расходы па арэндзе памяшканняў Мінскай гарадской ратушы.
У мэтах інфармацыйнай падтрымкі, для прыцягнення шырокага кола ўдзельнікаў на афіцыйным сайце Мінгарвыканкама, камітэта эканомікі, адміністрацый раёнаў размешчана інфармацыя аб мерапрыемстве.
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут.