У Мінску прайшоў форум «Роля рэгіянальных СМІ ў развіцці сацыяльнага партнёрства»
Як адзначыла ў ходзе цяперашняй сустрэчы міністр інфармацыі Лілія Ананіч, за апошні час сюжэтаў і артыкулаў аб дзейнасці прафсаюзаў стала адчувальна больш. Па словах міністра, такі інтарэс зразумелы.
– Журналісты павінны распавядаць аб тым, што пойдзе на карысць чалавеку і дзяржаве, аб сапраўдным жыцці, а прафсаюзы заўсёды там, дзе сапраўднае жыццё, – адзначыла Лілія Ананіч. – Я хачу падзякаваць Федэрацыю прафсаюзаў за тое, што яна вершыць вялікую дзяржаўную справу і вядзе сістэмную працу ў сферы інфармацыйнай палітыкі, адлюстроўваючы яе важныя сацыяльныя аспекты.
Удзельнікаў форуму цікавілі задачы, якія ставіць перад сабой нацыянальны прафцэнтр на бліжэйшую перспектыву. Адказваючы на пытанні журналістаў, Міхаіл Орда акцэнтаваў увагу на неабходнасці падтрымкі людзей ва ўмовах мадэрнізацыі і рэструктурызацыі прадпрыемстваў, на важнасці сістэматычнага павышэння кваліфікацыі работнікаў, на удасканаленні сістэмы грамадскага кантролю за аховай працы і многім іншым.
Міхаіл Орда і Лілія Ананіч падзякавалі журналістаў за ўважлівую працу. У ходзе мерапрыемства адбылася цырымонія ўзнагароджання журналістаў 10 рэгіянальных мас-медыя. Аўтары лепшых артыкулаў і сюжэтаў аб прафсаюзах атрымалі падзякі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і Ганаровыя граматы Міністэрства інфармацыі за асвятленне значных тэм у жыцці грамадства. У ліку ўзнагароджаных і журналісты Віцебшчыны - галоўны рэдактар Аршанскай раённай газеты «Аршанская газета» Анастасія Турок і адказны сакратар Пастаўскай раённай газеты «Пастаўскі край» Ганна Анішкевіч.
Алена Усцінава, прэс-служба ФПБ па Віцебскай вобласці.