У навагоднюю ноч у Віцебскай вобласці не абышлося без пажараў
Суткі да і пасля наступлення Новага года былі сапраўды «гарачымі» для ратавальнікаў Віцебшчыны. Так, 31 снежня пачалося з пажару ў вёсцы Чарнаручча Лёзненскага раёна. З-за расколіны ў коміне ў лазні знішчаны дах, столлю, пашкоджаны сцены, маёмасць. Літаральна праз 40 хвілін аб дапамозе заклікалі ўжо на Верхнядзвіншчыне. Узгаранне адбылося ў двухкватэрным доме ў вёсцы Жыгулі. Па прычыне парушэнняў правіл мантажу і прылады печаў, цеплагенеравальных агрэгатаў і прылад пачаўся пажар у доме вёскі Юрцава Аршанскага раёна. А бліжэй да вечара не ўдалося выратаваць ад агню жыхара вёскі Дуброўка Гарадоцкага раёна.
Амаль у 22 гадзіны, калі многія беларусы рыхтаваліся адзначаць Новы год, у вёсцы Дабрэйка Віцебскага раёна загарэўся дачны дом. Асабовым складам падраздзяленняў МНС з 2-га паверха будынка былі вынесены 2 чалавекі. Адзін з іх, на жаль, дапамога медыкаў не спатрэбілася.
Амаль у той жа час агонь успыхнуў у віцебскай кватэры (па вуліцы Максіма Горкага). Адтуль удалося вывесці гаспадара. Меркаваная прычына - неасцярожнасць пры курэнні гаспадара ў нецвярозым стане.
Не абышлося без начных пажараў у вёсках Зубарэвічы Аршанскага і Двор Жары Ушацкага раёнаў, у самім гарадскім пасёлку Ушачы. У апошнім выпадку загінуў брат гаспадыні дома, які жыў у гаражы, пераабсталяваным пад жылое памяшканне. Яго з агню вынеслі супрацоўнікі аховы, але пацярпелы ўжо быў мёртвы.