У новым цэху Аршанскага мясакансервавага камбіната будуць вырабляць прадукцыю па стандарце Халяль

В новом цехе Оршанского мясоконсервного комбината будут производить продукцию по стандарту Халяль
На Аршанскім мясакансервавым камбінаце завяршаецца рэалізацыя маштабнага праекта ў рамках Указа №506 «Аб развіцці Аршанскага раёна Віцебскай вобласці».

Да ліпеня бягучага года ў новым цэху забою і перапрацоўкі свіней і буйной рагатай жывёлы (БРЖ) плануюць прыступіць да пусканаладачных работ.

На сённяшні дзень тут поўным ходам ідзе мантаж абсталявання і знешнія аддзелачныя работы.

 Новы цэх АМКК мае стратэгічнае значэнне для развіцця раёна. Па сутнасці, гэта адразу два міні-заводы, дзе на ўваходзе – БРЖ і свінні, на выхадзе – гатовыя паўфабрыкаты.  Прадпрыемства стане першым у нашай краіне, дзе будуць цалкам падзелены сыравінныя патокі – пачынаючы ад асобнага забою свіней і БРЖ, заканчваючы асобнымі халадзільнікамі, абвалачнымі, уездам транспарту. Вытворчасць будзе адпавядаць усім міжнародным стандартам па бяспецы, якасці і захаванасці мясной прадукцыі, а таксама яе ўпакоўцы. Гэта дасць магчымасць пашырыць рынкі збыту — рэалізоўваць прадукцыю ў Кітай, некаторыя арабскія і іншыя краіны.

– Цэх праектаваўся з улікам таго, што будзем вырабляць прадукцыю па стандарце Халяль, – расказала начальнік цэха Вікторыя Цімашэнка. –  Праектная магутнасць – 640 галоў свіней і 240 галоў БРЖ у змену. Прычым забой БРЖ і свіней прадугледжваецца праводзіць у розныя дні. У новым цэху будзе занята каля 200 чалавек, якія пройдуць навучанне на новым найсучаснейшым абсталяванні, аналагаў якому пакуль няма ў нашай краіне.

Цэх узведзены з улікам новых патрабаванняў і міжнародных стандартаў якасці.

"Віцебскія весці".