У Наваполацку 3-4 снежня пройдзе III Міжнародны форум птушкаводаў Беларусі

3-4 снежня 2015 г. у Наваполацку на пляцоўцы Палаца Культуры ААТ ”Нафтан“ (г. Наваполацк, вул. Маладзёжная, 76) адбудзецца III Міжнародны форум птушкаводаў Беларусі ”Наваполацк – 2015“.

Арганізатарамі Міжнароднага форуму выступаюць:

  • Віцебскі абласны выканаўчы камітэт;
  • Наваполацкі гарадскі выканаўчы камітэт;
  • грамадскае аб'яднанне ”Саюз птушкаводаў Беларусі ”Белптугасюз“;
  • ККУП ”Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу“.

Міжнародны форум традыцыйна з'яўляецца пляцоўкай па каардынацыі працы па найважнейшых напрамках: абароне інтарэсаў айчынных тавараўтваральнікаў птушкагадоўчай прадукцыі; інвестыцыям, укараненню сучасных тэхналогій, ветэрынарнай абароне птушкі; развіццю селекцыйнай і племянной базы, забеспячэнню прадпрыемстваў галіны племянной прадукцыяй, распрацоўцы тэхнічных рэгламентаў і нацыянальных стандартаў на птушкагадоўчую прадукцыю і інш.

У Міжнародным форуме прымуць удзел пастаянныя госці і ўдзельнікі з Расіі, Казахстана, Арменіі і Украіны. У працы Форуму прымуць удзел Міністэрства сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі Міжнароднага птушкагадоўчага Савета, птушкафабрык, аграхолдынгі і іншых зацікаўленых у галіне птушкагадоўлі кампаній. Таксама прымуць удзел спецыялісты навукова-даследчых інстытутаў Расіі па птушкагадоўлі.

Папярэдняя дзелавая праграма Міжнароднага форуму ўключае ў сябе: урачыстае адкрыццё Міжнароднага форуму, пасяджэнне савета дырэктараў прадпрыемстваў галіны, выступленні, даклады практыкаў, спецыялістаў і аналітыкаў птушкагадоўлі.

Атрымаць больш падрабязную інфармацыю аб удзеле ў мерапрыемствах дзелавой праграмы форуму можна ў Грамадскім аб'яднанні ”Саюз птушкаводаў Беларусі ”Белптугасюз“ па тэлефонах: 8 017 233 26 48.