У Наваполацку выбралі новага старшыню гарсавета дэпутатаў

Новым старшынёй Наваполацкага гарсавета стаў Алег Буевіч – такое рашэнне мясцовых дэпутатаў.

За Алега Генадзьевіча, які выконваў абавязкі старшыні гарсавета пасля прызначэння ў канцы студзеня Вячаслава Дурнова, які займаў гэты пост, першым намеснікам міністра спорту і турызму Беларусі, прагаласавалі аднагалосна. У Наваполацку добра ведаюць гэту асобу, якая праявіла сябе як таленавіты педагог, будучы дырэктарам ліцэя, пісьменны кіраўнік на пасадзе спачатку начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму, а затым намесніка старшыні Наваполацкага гарвыканкама.

Прапаноўваючы кандыдатуру Алега Буевіча, дэпутаты адзначалі яго дзелавітасць, багаты вопыт і ініцыятыўнасць. Ён карыстаецца павагай і аўтарытэтам у жыхароў нафтаграда і, на думку калег, прынясе нямала карысці, працуючы старшынёй дэпкорпуса.

У рабоце 37-й пазачарговай пашыранай сесіі Савета дэпутатаў прыняў удзел старшыня аблсавета Уладзімір Церанцьеў, які ўручыў Алегу Буевічу пасведчанне, павіншаваў з абраннем на новую пасаду і выказаў упэўненасць, што на гэтай ніве Алег Генадзьевіч працягне актыўна працаваць на карысць роднага горада і яшчэ больш умацуе аўтарытэт мясцовага дэпутацкага корпуса.

Таццяна Пастэрнак, «Віцебскія весці». Фота газеты "Наваполацк сёння".