У Наваполацку вызначаць найлепшых кіроўцаў грузавікоў і аўтобусаў
У Наваполацку 19 верасня адбудуцца адкрытыя абласныя спаборніцтвы па прафмайстэрстве кіроўцаў грузавікоў і аўтобусаў. Майстэрства пакажуць 16 каманд з рэгіёну, а таксама ўдзельнікі з Мінска, Санкт-Пецярбурга, Смаленска, Вялікага Ноўгарада
an>.Спаборніцтвы пройдуць на дыспетчарскай станцыі «Падкастэльцы» філіяла «Аўтатранспартнае прадпрыемства №?6 г. Наваполацка» ААТ «Віцебскаблаўтатранс».
«
Спаборніцтвы складаюцца з двух этапаў: праверкі тэарэтычных ведаў Правілаў дарожнага руху і навыкаў кіравання — ў чатырох катэгорыях. Кіроўцы будуць дэманстраваць якасць і хуткасць выканання рознай формы і праходжання дыстанцый на аўтобусах „МАЗ-103“ і „МАЗ-105“ (так званая „гармошка“), а таксама грузавіках гэтай ж маркі — 20-тоначніку і сядзельным цягачы з паўпрычэпам. Адпаведна і <пераможцы будуць вызначацца ў кожнай категорыі, а таксама ў агульным заліку»,— растлумачылі на наваполацкім транспартным прадпрыемстве.Наваполацк ужо другі раз прымае падобныя спаборніцтвы.