У Наваполацку адкрыўся Цэнтр абслугоўвання плацельшчыкаў інспекцыі па падатках і зборах

В Новополоцке открылся Центр обслуживания плательщиков инспекции по налогам и сборам
Цэнтр абслугоўвання плацельшчыкаў адкрыўся ў будынку інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па горадзе Наваполацку.

Абноўлены інтэр'ер і фармат узаемадзеяння з наведвальнікамі. Для абслугоўвання фізічных і юрыдычных асоб укаранёна сістэма электроннай чаргі. З улікам сучасных патрабаванняў і тэхналогій створаны ўмовы для якаснага аказання паслуг, інфармавання кліентаў, прадугледжаны куток для дзяцей. «Час абслугоўвання ў сярэднім складае 4 – 5 хвілін, – адзначае начальнік інспекцыі МПЗ па Віцебскай вобласці Валерый Лабацевіч. – Плацельшчык можа вырашыць пытанні, якія ў яго ўзніклі, з падатковай службай».

Наваполацкі цэнтр абслугоўвання плацельшчыкаў – шосты на Віцебшчыне. У Беларусі функцыянуе больш за 30 аналагічных структурных падраздзяленняў МПЗ. Па словах Валерыя Лабацевіча, цэнтры карыстаюцца папулярнасцю. Штомесяц кожны прымае больш за тысячу наведвальнікаў.

У спісе плацельшчыкаў падаткаў, якія абслугоўваюцца ў нафтаградзе, звыш тысячы прадпрыемстваў і каля 2,5 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў, растлумачыла начальнік ІМПЗ па Наваполацку Вольга Фадеева, а таксама 26 тысяч фізічных асоб. Усе яны адыгрываюць важную ролю ў выкананні даходнай часткі бюджэту.

"Віцебскія весці". Фота: "Наваполацк сёння".