У Наваполацку пабудавалі новыя яслі-сад-пачатковую школу
У Наваполацку адбылося ўрачыстае адкрыццё першага пускавога блока дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад-пачатковая школа».
Ва ўрачыстым адкрыцці значнага сацыяльнага аб'екта прынялі ўдзел намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава, намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Тарэнцьеў, кіраўніцтва горада Наваполацка.
Будаўніцтва, абсталяванне і добраўпарадкаванне тэрыторыі ператварылася па-сапраўднаму ў народную будоўлю. Яслі-сад цалкам адпавядаюць сучасным патрабаванням, запытам сям'і і грамадства ў атрыманні якаснай дашкольнай адукацыі і адпавядаюць самым строгім правілам бяспекі.