У Наваполацку пройдзе чэмпіянат органаў памежнай службы Рэспублікі Беларусь па лыжных гонках

З 29 па 31 студзеня 2014 г. у пяты раз запар на базе Полацкага пагранічнага атрада пройдзе чэмпіянат органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь па лыжных гонках.

Спаборніцтвы пройдуць на базе Наваполацкага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву. У спаборніцтвах возьмуць удзел больш за 70 вайскоўцаў і работнікаў органаў пагранічнай службы, якія прадстаўляюць 13 воінскіх частак, падзеленых на 2 групы: часткі, якія непасрэдна ўдзельнічаюць у ахове Дзяржграніцы, і часткі забеспячэння.

Удзельнікі спаборніцтваў будуць падзелены на 5 падгруп:

1-я група – вайскоўцы жаночага полу,

2-я – мужчыны ва ўзросце да 30 гадоў,

3-я – мужчыны ва ўзросце ад 30 да 40 гадоў,

4-я – мужчыны старэйшыя за 40 гадоў,

5-я – начальнікі фізічнай падрыхтоўкі і спорту воінскіх частак.

У першы дзень ва ўпраўленні Полацкага пагранічнага атрада адбудзецца ўрачыстае адкрыццё спаборніцтваў, на наступны дзень – праводзяцца спаборніцтвы ў асабістым першынстве, 31 студзеня – эстафета і завяршэнне спаборніцтваў.

 

Прэс-служба Полацкага пагранічнага атрада