У Наваполацку пройдзе Міжнародны конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні «Халi-Хало 2019»
У Наваполацку ў Палацы культуры ААТ «НАФТАН» з 1 па 2 лістапада пройдзе Міжнародны конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні «Халi-Хало 2019».
Сёлета перад журы выступяць 47 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Эстоніі, Літвы, Сербіі і Арменіі. У малодшай узроставай катэгорыі вакальнае майстэрства прадэманструюць 16 выканаўцаў, у сярэдняй – 15 і старэйшай – 16.
Пераможцам конкурсу дастануцца ноўтбукі, планшэты, мабільныя тэлефоны і прафесійны мікрафон.