У Наваполацку прайшоў чэмпіянат органаў памежнай службы Рэспублікі Беларусь па лыжных гонках
З 29 па 31 студзеня 2014 г. у пяты раз запар на полацкай зямлі прайшоў чэмпіянат органаў памежнай службы Рэспублікі Беларусь па лыжных гонках.
Спаборніцтвы былі праведзены на базе УА «Наваполацкае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву». У спаборніцтвах прынялі ўдзел 72 ваеннаслужачыя і работнікі органаў памежнай службы, якія прадстаўляюць 13 воінскіх частак, падзеленых на 2 групы: часткі, непасрэдна якія ўдзельнічаюць у ахове Дзяржграніцы, і часткі забеспячэння.
Удзельнікі спаборніцтваў былі падзелены на 4 падгрупы:
У 1 групе – выступалі ваеннаслужачыя жаночага полу.
У другой – мужчыны ва ўзросце да 30 гадоў.
Мужчыны ва ўзросце ад 30 да 40 гадоў былі ў 3 групе.
У 4 групу ўвайшлі – прадстаўнікі моцнага полу ва ўзросце звыш 40 гадоў.
У эстафеце не было роўных прадстаўнікам ГУА «Інстытут памежнай службы», серабро – у каманды камендатуры забеспячэння, бронзавы медаль заваявалі прадстаўнікі Лідскага памежнага атрада.
Выніковыя агульнакамандныя месцы размеркаваліся наступным чынам.
У 1 групе А (часткі, непасрэдна якія ўдзельнічаюць у ахове Дзяржграніцы) – залатыя медалі павезлі ў Мінск прадстаўнікі ГУА «Інстытут памежнай службы Рэспублікі Беларусь, 2-е агульнакаманднае месца ў полацкіх памежнікаў, бронза дасталася лідскім памежнікам.
У групе Б (часткі забеспячэння) золата ў каманды камендатуры забеспячэння, серабро у атрада памежнага кантролю «Мінск», бронза у памежнікаў з цэнтральнага вузла сувязі.
Прэс-служба Полацкага памежнага атрада