У Наваполацку раскрыта падпольная лабараторыя па вырабе амфетаміну

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Наваполацку раскрыта падпольная лабараторыя па вырабе амфетаміну, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў МУС Беларусі. Супрацоўнікі падраздзяленняў па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі МУС, а таксама УУС Віцебскага аблвыканкама і мясцовага гараддзела затрымалі жыхара Полацка 1983 года нараджэння і наваполачаніна 1986 года нараджэння. Дома ў апошняга маладыя людзі арганізавалі лабараторыю па вырабе амфетаміну. З'яўлена заводское лабараторнае абсталяванне, прэкурсоры і хімічныя рэагенты. Узбуджана крымінальная справа па ч.1 арт. 328 "Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў" КК Беларусі, якая прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі.-0-