У Наваполацку ратавальнікі рыхтуюцца ўзвесці пантонны мост

У Наваполацку ратавальнікі рыхтуюцца да ўзвядзення понтаннага моста на рацэ Заходняя Дзвіна, паведамілі ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.

Летась мост праз раку Заходняя Дзвіна ў горадзе быў зачынены на рэканструкцыю. У чэрвені 2021-га ратавальнікі ўзвялі пантаную пераправу, эксплуатацыя якой працягнулася да ўсталявання ледаставу.

Работнікі Пінскага цэнтра рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння "ЗУБР" МНС Беларусі прыступілі да тэхнічнага абслугоўвання пантана-маставога парку для далейшага ўзвядзення моста, з дапамогай якога жыхары Наваполацка і бліжэйшых населеных пунктаў змогуць бесперашкодна перамяшчацца на іншы бок ракі.

"26 пантанаў, кожны з якіх важыць 7 т, плануецца ўзвесці ў бліжэйшы час. Для дастаўкі і абслугоўвання пераправы задзейнічаны 14 чалавек асабовага складу падраздзяленняў МНС, 5 аўтамабіляў пантана-маставога парку, аўтамабілі ЗІЛ-131 і КАМАЗ з катэрамі БМК-150", - адзначылі ў абласным упраўленні МНС.