У Наваполацку зарэгістравана 1000-е дзіця, народжанае сёлета

В Новополоцке зарегистрирован 1000-й ребенок, рожденный в этом году

28 кастрычніка ў аддзеле ЗАГС Наваполацкага гарвыканкама быў зарэгістраваны 1000-е дзіця, народжанае сёлета ў Наваполацку.

Шчаслівымі бацькамі стала сям'я Панамарэнкаў (мама — Марына, участковы педыятр дзіцячай паліклінікі, бацька — Віталь працуе ў ААТ «Нафтазаводамантаж»).

Ва ўрачыстай абстаноўцы сям'ю Панамарэнкаў павіншаваў старшыня Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрый Дзямідаў.

Дзмітрый Уладзіміравіч адзначыў: «Перакананы, што няма важнейшай падзеі ў жыцці сям'і, чым з'яўленне на свет дзіцяці. Жадаю вам выгадаваць годнага чалавека, які стане гордасцю сваіх бацькоў, будзе сапраўдным патрыётам нашай Радзімы — Рэспублікі Беларусь. Здароўя, шчасця, міру і дабрабыту вашай сям'і».

На працягу ўжо 4 гадоў у Наваполацку назіраецца павелічэнне колькасці нованароджаных (у 2011-м — 970; у 2012-м — 1119; у 2013-м — 1132; у 2014-м — 1182).

Вера Мурашкіна, «Віцьбічы».