У ААТ «Чырвоны Кастрычнік» холдынгу «Марка» ўключаны ў працу цэх па выпуску абутку лінейкі «Комфорт».

В ОАО «Красный Октябрь» холдинга «Марко» включен в работу цех по выпуску обуви линейки «Комфорт»

На адкрытым акцыянерным таварыстве «Чырвоны Кастрычнік», якое ўваходзіць у гарбарна-абутковы холдынг «Марка», уключаны ў працу цэх па выпуску абутку лінейкі «Комфорт», які адпавядае яго спецыялізацыі.

Генеральны дырэктар кіруючай кампаніі холдынгу Мікалай Мартынаў паведаміў, што пад актуальныя вытворчыя задачы рэканструявана ранейшае памяшканне склада гумовых вырабаў. Яно напалову падоўжана, уцяплілі, заменены дах, падлога, уладкавана прытокава-выцяжная вентыляцыя, усталяваны вытворчы канвеер. Людзі тут працуюць у добрых умовах. У рэканструкцыю ўкладзена каля 30 мільярдаў рублёў.

Калектыву «Чырвонага Кастрычніка» трэба ўжо ў бягучым годзе нарасціць вытворчасць недарагога якаснага абутку на 10 працэнтаў з наступным павелічэннем у далейшым. Гэта адзін з этапаў рэалізацыі шырокамаштабнага інвестыцыйнага праекта па развіцці гарбарна-футравай вытворчасці і павелічэнні выпуску абутку да 5 мільёнаў пар у год, які ўвасабляе ў жыццё холдынг «Марка». Нагадаем, што ён створаны Указам Прэзідэнта Беларусі №467 ад 14 кастрычніка 2013 года.

Вера Мурашкіна, Віцьбічы.