У абласной філармоніі пройдзе канцэрт арганной музыкі Элізабэт ЗАВАДЗКЕ
18 лістапада а 18.30 у Віцебскай абласной філармоніі прафесар Вышэйшай школы музыкі.
У арганным канцэрце мы пазнаёмімся з выканальніцкай творчасцю швейцарскай арганісткі, прафесара музыкі Элізабет Завадке (Люцэрн), якая ў гэты час прымае ўдзел у XVIII Міжнародным фестывалі арганной музыкі «Званы Сафіі» у Полацку. У Беларусі Элізабет Завадке ўпершыню.
Элізабет Завадке скончыла інстытут музыкі і тэатра ў Мюнхене па класе аргана. Стажыравалася ў вядомых выканаўцаў і даследчыкаў старадаўняй музыкі Жан-Клода Цендэра і Гуй Бовета. Магістр музыказнаўства, музычнай педагогікі і каталіцкай тэалогіі. Выканальніцкая дзейнасць Элізабет Завадке адзначана прэміямі і стыпендыямі па падтрымцы таленавітых выканаўцаў. З 2008 года арганістка працуе прафесарам Вышэйшай школы музыкі ў Люцэрне і штатным арганістам у царкве езуітаў у Люцэрне.
Арганістка вядзе актыўную гастрольную дзейнасць у краінах Еўропы і Японіі, удзельнічае ў арганных фестывалях у Аўстрыі, Фландрыі, выконвае сольныя партыі з вядомымі сімфанічнымі аркэстрамі. Элізабет Завадке мае шматлікія запісы на CD сучаснай і старадаўняй музыкі. З яе ўдзелам адбыліся прэм'еры твораў сучасных кампазітараў Мішэлі Рота, Вілфрыда Хілера, Гюнцера Біаласа, Харальда Генцмера, Ёрга Відманна і інш.
У праграме прагучаць творы І.С.Баха, Ф.Ліста, П.Хіндэміта, М.Рэгера.