У абласным суботніку ўзялі ўдзел звыш 267 тыс. жыхароў Віцебшчыны
На Віцебшчыне прайшоў суботнік.
У камітэце эканомікі
аблвыканкама праінфармавалі, што, па папярэдніх даных, у ім прынялі ўдзел звыш
267 тыс. жыхароў вобласці, пералічана больш за 422 тыс. рублёў, аб'ём
вытворчай прамысловай прадукцыі склаў 2 155,7 тыс. рублёў.
Грашовыя сродкі, заробленыя ў гэты дзень, пойдуць на падрыхтоўку
школ да навучальнага года, рамонт аб'ектаў сацыяльнага і культурнага прызначэння,
у тым ліку на падрыхтоўку да абласных «Дажынак», якія ў канцы верасня
пройдуць у Сянне.