У абласным цэнтры пройдзе выстава-кірмаш «Малы бізнес у фестывальным Віцебску»

В областном центре пройдет выставка-ярмарка «Малый бизнес в фестивальном Витебске»
Рэспубліканская выстава-кірмаш «Малы бізнес у фестывальным Віцебску», традыцыйная падзея падчас правядзення «Славянскага базару ў Віцебску», у чатырнаццаты раз расчыніць свае дзверы жыхарам і гасцям фестывальнага Віцебска.

Рэспубліканская выстава-кірмаш «Малы бізнес у фестывальным Віцебску», традыцыйная падзея падчас правядзення «Славянскага базару ў Віцебску», у чатырнаццаты раз расчыніць свае дзверы жыхарам і гасцям фестывальнага Віцебска.

Гэта выдатная магчымасць для жыхароў і гасцей горада пазнаёміцца з прадукцыяй фірмаў-вытворцаў з усёй краіны, а таксама з Расіі. Выстава-кірмаш пройдзе з 8 па 15 ліпеня на дзвюх пляцоўках: ля Культурна-гістарычнага комплексу "Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна", каля Канцэртнай залы ”Віцебск.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Дэпартамент па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Віцебскі аблвыканкам, ККУП «Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу».

У выставе-кірмашы прымуць удзел 45 прадпрыемстваў з розных сфер вытворчасці тавараў народнага спажывання. Прадпрыемствы прадставяць шырокі выбар жаночага адзення беларускай вытворчасці, вырабы з меха, абутак, хатні тэкстыль, крышталь, галантарэйныя вырабы. Будзе прадстаўлены шырокі асартымент лепшых беларускіх вытворцаў жаночага, мужчынскага і дзіцячага адзення: ЧУП "Тэкстыльмаркет", УП

«Кампанент», ЧТУП «Горніца» (г.Мінск); ООО «Ален дэ Люкс», ООО «АСПО», ЧПТУП «ЮАНТА» (г.Брэст); ЧПТУП «СанСонадор» (г.Наваполацк); ООО «КІНГ» (г.Бабруйск). Парадуюць наведвальнікаў выставы-кірмашу навінкамі ПРУП «Барысаўскі хрустальны завод імя Ф.Э. Дзяржынскага», ААТ «Рэчыцкі тэкстыль» і інш. Упершыню будуць прадстаўлены ўнікальныя мастацкія творы: ювелірная біжутэрыя з каштоўных і напаўкаштоўных камянёў з Італіі, унікальныя хусткі з Пскоўскай вобласці. На пляцоўцы каля Канкрэтнага залы ”Віцебск” ООО «Джакета» правядзе сезонныя гандлёвыя акцыі ў працэсе рэалізацыі футравых вырабаў.

10 ліпеня ў канферэнц-зале клуба-рэстарана

«Кантынент» пройдзе бізнес-канферэнцыя ”Новыя шляхі і магчымасці для развіцця бізнесу. Дзяржаўная падтрымка прадпрымальніцтва“. Прымаць удзел будуць прадстаўнікі Дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі ўпраўленняў прадпрымальніцтва г. Віцебска, Мінска, суб'екты інфраструктуры, якія абслугоўваюць бізнес, і замежныя ўдзельнікі, якія прадстаўляюць бізнес і ўладу.

Да фестывалю

«Славянскі базар у г.Віцебску» пры падтрымцы Віцебскага гарвыканкама падрыхтаваны і выдадзены фота-каталог «ПРА Віцебск 2014». Мэта выдання дадзенага каталога: прасоўванне гісторыка-культурнай спадчыны, сучаснай культуры і самабытнасці Віцебска. Удзельнікам канферэнцыі будзе прэзентаваны дадзены фота-каталог.

Дадатковая інфармацыя: Тэл.: +375 (212) 47-45-35, +375 (29) 5-938-935, +375 (44)747-45-35

Больш падрабязна