У грамадскім транспарце Віцебска з 1 лютага выдаюць праязныя білеты льготнікам
Як патлумачылі карэспандэнту «Віцебскіх вестак» у ААТ «Віцебскаблаўтатранс», сэнс рэформы заключаецца ў тым, каб выканаць патрабаванні публічнага дагавора, які вызначае правы і абавязкі перавозчыка і пасажыра.
Калі раней льготнікамі не павінны былі мець на руках разавы білет, то цяпер, прад'явіўшы пасведчанне, яны атрымліваюць у кандуктара асаблівы талон з зялёнай паласой. Знаходжанне льготніка ў транспарце без гэтага дакумента лічыцца нелегальным, а таму яго варта захоўваць да канца паездкі.
Нагадаем, што катэгорыі грамадзян, якія маюць права на бясплатны праезд, вызначаны Законам Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных сацыяльных льготах, правах і гарантыях» ад 14 чэрвеня 2007 года (арт.13). Навучэнцы Віцебскай вобласці ў перыяд з 1 верасня па 30 чэрвеня 2019 года таксама маюць права атрымаць бясплатны білет у гарадскім грамадскім транспарце на падставе даведкі ўстаноўленага ўзору, якая выдаецца ўстановай адукацыі.