Толькі тыя дакументы, якія дзяржорганы не змогуць запатрабаваць самі, будуць падавацца "у адно акно" - А. Глаз
13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект закона "Аб унясенні змен і дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур" плануецца ўнесці на разгляд сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ў другой палове лістапада. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Анатоль Глаз.
Парламентарый растлумачыў, што калі раней закон "Аб асновах адміністрацыйных працэдур" распаўсюджваў сваё дзеянне толькі на ўзаемаадносіны ўлады і канкрэтнага грамадзяніна, то ў новай рэдакцыі, пасля ўнясення змен, ён будзе закранаць адносіны паміж юрыдычнымі асобамі, органамі дзяржаўнага кіравання.
Прымяненне апісаных у законапраекце правіл дазволіць ухіліць мноства бар'ераў, якія сёння маюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур. Дакумент дазволіць амаль на 25% паменшыць колькасць запытваемых дакументаў ад фізічных і юрыдычных асоб.
Асноўныя кардынальныя новаўвядзенні складаюцца ў недапушчэнні адміністрацыйных працэдур, не прадугледжаных заканадаўчымі актамі. Унесеныя папраўкі вызначаць органы дзяржаўнага кіравання, якія маюць права зацвярджаць правілы правядзення адміністрацыйных працэдур у межах сваіх кампетэнцый. Мяркуецца, што гэтымі органамі будуць Савет Міністраў, міністэрствы і ведамствы, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам. Асаблівая значнасць пункта складаецца ў тым, што ён тычыцца і ведамасных дакументаў, якія раней часта карэктавалі дзеючае заканадаўства. Заканапраектам будуць вызначаны пералікі запытваемых дакументаў для ажыццяўлення той ці іншай адміністрацыйнай працэдуры, тэрміны дзеяння дакументаў, памер платы за іх выдачу. Гэтыя пытанні будуць рэгулявацца іншымі нарматыўнымі актамі, у тым ліку і ведамаснымі.
На падставе заяўленчага прынцыпу "адзінага акна" пасля прыняцця закона ў пералік дакументаў або звестак, якія прадастаўляюцца зацікаўленымі асобамі, змогуць быць уключаны толькі тыя дакументы, якія не могуць быць запрошаны дзяржаўнымі органамі, што ажыццяўляюць адміністрацыйную працэдуру, у іншых дзярсрганах. Запытвацца будуць толькі дакументы, якія могуць быць прадастаўлены выключна грамадзянінам або юрыдычнай асобай, напрыклад, заява.
У межах забеспячэння прынцыпу сістэмнасці і комплекснасці прававога рэгулявання грамадскіх адносін праектам закона прадугледжана ўнясенне ў заканадаўства змен, накіраваных на ўхіленне асобных адміністрацыйных працэдур. Напрыклад, будзе адменена рэгістрацыя маламерных суднаў, што будуюцца, выдача дазволу на карыстанне аб'ектамі расліннага свету. -0-