Сямёра спартсменаў Віцебскай вобласці прымуць удзел у Алімпіядзе ў Сочы
Нацыянальны алімпійскі камітэт нашай краіны зацвердзіў склад беларускай дэлегацыі на XXII зімовыя Алімпійскія гульні. Прыемна, што з 26 спартсменаў, якія будуць змагацца за медалі ў Сочы, сямёра непасрэдна звязаны з Віцебшчынай. Гэта біятланісты – ураджэнка Гарадка Анастасія Дубарэзава і віцяблянін Яўген Абраменка, лыжнікі – ураджэнец Віцебска Аляксей Іваноў і наваполачанкі Алена Саннікава і Кацярына Рудакова, прадстаўнікі шорт-трэка – Максім Сяргееў з абласнога цэнтра і аршанка Вольга Талаева. Чакаем медалёў!
Алесь Бынькоў, "Віцебскія весці"