У Аршанскім агракаледжы пасля рамонту адкрылі сталовую

В Оршанском агроколледже после ремонта открыли столовую

Гэта знакавая падзея супала з юбілеем акцыі «Нашы дзеці», якая ў 25-ы раз стартавала ў Беларусі.

Ва ўрачыстым адкрыцці абноўленага аб'екта ў Аршанскім раёне прынялі ўдзел старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў, намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Віктар Калачоў, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Хома і намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама Марына Бабашынская.

Госці перарэзалі сімвалічную чырвоную стужку і азнаёміліся з умовамі, створанымі для харчавання дзяцей і працы супрацоўнікаў кухні.

– Сёння ў Віцебскай вобласці шмат робіцца для паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў сярэдняй і сярэдне-спецыяльнай адукацыі, – адзначыў Уладзімір Церанцьеў. – На абнаўленне сталовых у аграрным каледжы пасёлка Высокае, дзе сёння навучаюцца 500 юнакоў і дзяўчат, зрасходавана больш за 1 млн 300 тыс. беларускіх рублёў. Правялі тэрмарэнавацыю будынка і ўнутраныя работы, замянілі інжынерныя сеткі і дах.

Будынак сталовай значна пераўтварыўся і знешне.

Па словах Уладзіміра Уладзіміравіча, адкрыццё пасля рамонту сталоўкі – вельмі важны і патрэбны падарунак для ўсіх дзяцей, якія навучаюцца ў каледжы. Цяпер тут будзе прыемна харчавацца не толькі рабятам, але і зручна рыхтаваць кухарам.