У Аршанскім механіка-эканамічным каледжы адкрываюцца спецыяльнасці для мадэрнізуемых заводаў
Новыя спецыяльнасці адкрываюцца ў Аршанскім
механіка-эканамічным каледжы пад патрэбы мадэрнізуемых заводаў. Аб
гэтым паведаміў сёння журналістам міністр адукацыі Ігар Карпенка.
У Аршанскім раёне прыступаюць да мадэрнізацыі інструментальнага завода, прадпрыемстваў машынабудаўнічага профілю. Разам з зацікаўленымі ведамствамі Мінадукацыі аналізуе, якія спецыялісты спатрэбяцца абноўленай прамысловасці.
"У гэтым годзе ў Аршанскі механіка-эканамічны каледж набіраюць групу па спецыяльнасці "аператар станкаў з ЧПУ", з наступнага - адкрываем новую спецыяльнасць наладчыка ЧПУ. Такім чынам, мадэрнізаваныя заводы будуць забяспечаны кадрамі", - прывёў прыклад Ігар Карпенка.
Ён падкрэсліў, што заказчык кадраў будзе
актыўна ўплываць на праграмы навучання і практыкі з улікам патрабаванняў канкрэтных
прадпрыемстваў і арганізацый. Неабходныя для гэтага нормы закладваюцца на
заканадаўчым узроўні.
БЕЛТА.