У Аршанскім раёне да канца года адрамантуюць больш за 80 км аўтадарог
"Прадугледжана выкананне капітальнага рамонту каля 24 км дарог і 170 паг.м мастоў, а таксама бягучага рамонту больш за 60 км дарог і 276 паг.м мастоў", - распавялі ў прэс-службе.
У лістападзе завершыцца капітальны рамонт на ўчастках аўтадарог Р76 Орша - Шклоў - Магілёў і М8/Е95 мяжа Расіі - Віцебск - Гомель - мяжа Украіны. Працягваюцца будаўніча-мантажныя работы на мосце праз р. Дзярноўка на дарозе Р15 Крычаў - Орша - Лепель.
Што тычыцца бягучага рамонту, то на кастрычнік выкананы работы на больш чым 60 км дарог і 240 паг.м мастоў.
Таксама праводзяцца мерапрыемствы па паляпшэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы арганізацый рэспубліканскай гаспадаркі. "Яны нацэлены на падтрыманне ў належным транспартна-эксплуатацыйным стане аўтамабільных дарог, мастоў і пуцеправодаў, павелічэнне аўтамабільных грузапатокаў і павышэнне бяспекі дарожнага руху", - растлумачылі ў прэс-службе.
Як адзначылі ў Минтрансе, работы праводзяцца ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта і комплексам мер па рэалізацыі праграмы развіцця Аршанскага раёна да 2023 года.