У Аршанскім раёне легкавы аўтабіль сутыкнуўся з цягніком
30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Легкавы аўтамабіль сутыкнуўся з цягніком Парыж-Масква, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар УУС на транспарце МУС Беларусі Аляксандр Марчанка.
Інцыдэнт адбыўся ля прыпыначнага пункта Хораброва (перагон Коханава-Орша). Жыхар Аршанскага раёна 1949 года нараджэння кіраваў аўтамашынай "Фальксваген Пасат", у якой быў адзін пасажыр. Легкавік выехаў на забараняльны сігнал святлафора на ахоўны пераезд, абсталяваны спраўнай светлавой і гукавой сігналізацыяй. У выніку адбылося сутыкненне з цягніком Парыж-Масква.
На шчасце, ніхто не пацярпеў. Аўтамабіль і цеплавоз атрымалі механічныя пашкоджанні. Затрымка ў руху цягніка Парыж-Масква склала 45 хвілін, цягніка Мінск-Орша - 10 хвілін, электрычкі Орша-Мінск - 16 хвілін. Праверкай устаноўлена, што кіроўца быў цвярозы. Пры пад'ездзе да чыгуначнага пераезду ў аўтамабілі адмовізілі тормазы, таму транспартны сродак выехаў на пуці. Пенсіянер і яго жонка паспелі пакінуць салон, аднак выратаваць іншамарку не ўдалося.-0-