У Аршанскім раёне адкрыты ўчастак дарогі М1-Балбасава
Завершана будаўніцтва пад'язной дарогі рэспубліканскага значэння да прамыслова-лагістычнага комплексу «Брэміна-Орша». Сёння 12 кіламетраў новай трасы М1 адкрылі для руху аўтамабіляў.
Сімвалічную чырвоную стужку перарэзалі намеснік міністра транспарту і камунікацый Андрэй Іваноў, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Белавус, старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Ісачэнка, дырэктар РУП «Віцебскаўтадар» Адам Канапліч, генеральны дырэктар ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст № 1 г. Віцебска» Алег Капцэвіч.
Па словах Андрэя Іванова, гэта першая дарога ў Віцебскай вобласці, якая пабудавана выключна з бетонным пакрыццём.
Пад'язная аўтамабільная дарога ад аўтамабільнай дарогі Р15 Крычаў — Орша — Лепель да аўтамабільнай дарогі Р76 Орша — Шклоў — Магілёў звязала рэспубліканскія аўтамабільныя дарогі з лагістычным комплексам «Брэміна-Орша», які будуецца.
Заказчыкам будаўніцтва было РУП «Віцебскаўтадар», а ўвасобілі праект у жыццё

Дарэчы, на працягу 12 кіламетраў тут узведзены тры масты — праз раку Адров, раку Халастоўка, раку Ключнікава і пуцеправод праз чыгунку. На прымыканнях да аўтамабільных дарог Р15 і Р76, а таксама на скрыжаванні з мясцовай аўтадарогай Н3100 Орша — Коханава — Обальцы ўладкаваны асветленыя кальцавыя скрыжаванні. Адноўлена і рэканструявана сетка меліяраваных земляў на плошчы 23 га. Для абароны ад транспартнага шуму ў вёсках Ломачына і Ніжняя Веравойша ўсталяваны шумаахоўныя экраны. Для бяспекі пешаходаў уладкаваны пешаходны пераход з мігцельным святлафорам, пешаходнымі дарожкамі і разметкай.
І ўсё гэта пабудавана ўсяго за 20 месяцаў замест праектных 26. Аб'ём фінансавання — 47 мільёнаў рублёў.

супрацоўнікі Віцебскага ДРБУ № 1.
Цяжка паверыць, што яшчэ паўтара года таму на месцы складанага інжынернага збудавання было поле. Дакладней, пагоркі — перапад вышыні добра бачны на фота, і гэта, дарэчы, толькі ўпрыгожвае дарогу. Выемка грунту на аб'екце мела нешараговыя аб'ёмы, распавёў галоўны інжынер ДРБУ № 1 Сяргей Клебанаў:
— Каб пабудаваць дарогу, давялося распрацаваць і перавезці амаль мільён кубічных метраў зямлі. На будоўлю грунт з кар'ераў практычна не прывозілі — хапіла выемкі. Але гэтыя працы даўно ззаду