У Аршанскім раёне прыступілі да ўборкі збожжавых культур
Аграрыі Аршанскага раёна прыступілі да ўборкі збожжавых культур. Аднымі з першых выйшлі на палі камбайнеры ААТ «Агракамбінат «Юбілейны». Сёння яны ўбіралі азімы ячмень каля ўрочышча Засценкі.
Упершыню ў Аршанскім раёне на новым камбайне КЗС2124 усталявана найноўшая сістэма аўтаматычнага кіравання і картавання ўраджайнасці. За рулём адзін з лепшых камбайнераў сельгаспрадпрыемства Максім Серноў.
Сёлета ў «Юбілейным» неабходна ўбраць 202 га ячменю, 1644 га трыцікале, 1834 га пшаніцы, 541 га азімага рапсу і іншых культур. У гаспадарцы ў гэтую ўборачную пару плануюць атрымаць 26 тысяч тон збожжавых у вазе пасля дапрацоўкі і 5 тысяч тон рапсу ў вазе пасля дапрацоўкі.