У Аршанскім раёне ўведзена ў эксплуатацыю рэканструяваная малочнатаварная ферма

В Оршанском районе введена в строй реконструированная молочно-товарная ферма
У Аршанскім раёне ўведзена ў строй пасля рэканструкцыі малочнатаварная ферма ў вёсцы Стайкі на 400 галоў жывёлы.

Маштабнае абнаўленне комплексу пачалося ў 2017 годзе. Раней гэты і некалькі іншых вытворчых аб'ектаў уваходзілі ў склад ААТ "Маяк Высокае". У 2016 годзе сельгасугоддзі гэтага прадпрыемства разам з усімі аб'ектамі былі перададзены філіялу "Цеплічны" РУП "Віцебскэнерга", расказаў дырэктар філіяла Павел Фамінаў. Ён удакладніў, што аб'ём інвестыцый, накіраваных на рэканструкцыю МТФ, склаў Br2,6 млн. Тут створана 17 новых працоўных месцаў, на якія працаўладкаваны жыхары навакольных вёсак. У комплексе, абсталяваным пад беспрывязнае ўтрыманне жывёлы, устаноўлена даільная зала "Елачка" 2 X16. Праграма сістэмы кіравання даільнай залай дазваляе весці ўлік надояў па кожнай жывёле. Падчас тэхналагічнага перааснашчэння фермы створаны выгульныя пляцоўкі, памяшканні вентылююцца, устаноўлена сістэма водапаення, механізавана раздача кармоў, пабудаваны новыя сенажныя траншэі, весавая, навес для ўтрымання цялят, уладкаваны бытавыя памяшканні для персаналу.

У цяперашні час на ферме ўтрымліваецца 270 кароў. Поўнасцю ўкамплектаваць яе плануецца да канца ліпеня. Рэнтабельнасць аб'екта ўжо зараз складае 10,5%.

Акрамя таго, у жніўні "Цеплічны" плануе прыступіць да будаўніцтва рабатызаванай малочна-таварнай фермы на 1,2 тыс. галоў жывёлы. Комплекс коштам Br20,7 млн будзе размешчаны побач, яго ўвод у эксплуатацыю намечаны на лістапад 2019 года. Запуск аб'екта дазволіць прадпрыемству стварыць 32 новыя працоўныя месцы і павялічыць долю прадукцыі

живёлагадоўлі ў агульнай структуры вытворчасці да 30%. Цяпер на яе прыпадае 19% плюс яшчэ адзін працэнт дасць адкрытая сёння ферма.

Значнасць абноўленага аб'екта для Аршанскага раёна падкрэсліў старшыня райвыканкама Аляксандр Пазняк. "Увод у эксплуатацыю дадатковых магутнасцей па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі вельмі важны для раёна з пункту гледжання стварэння новых працоўных месцаў і загрузкі магутнасцей нашых перапрацоўваючых прадпрыемстваў - малочнага завода, мясакансервавага камбіната і сырзавода. Усяго на працягу трох гадоў у Аршанскім раёне плануецца пабудаваць чатыры буйных малочна-таварных комплексы", - адзначыў Аляксандр Пазняк.

Аб рабоце, якая праводзіцца ў цэлым па вобласці ў дадзеным напрамку, журналістам распавёў першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Машэра. Па яго словах, у гэтым годзе ўжо вызначана фінансаванне па будаўніцтве пяці новых буйных малочна-таварных комплексаў, размешчаных у Аршанскім, Пастаўскім і Віцебскім раёнах. Кошт кожнага складае каля Br60 млн. Значны аб'ём работы выконваецца па рэканструкцыі дзейных малочна-таварных ферм. У цяперашні час у планавым рамонце знаходзяцца 50 комплексаў. Аб'ём укладанняў на кожны ў сярэднім дасягае Br4-5 млн. "Гэтая праца на жорсткім кантролі ў старшыні аблвыканкама, - дадаў Уладзімір Машэра. - Пры гэтым асаблівая ўвага надаецца Аршанскаму раёну, дзе размешчана значная колькасць аб'ектаў". Сельгаспрадпрыемства "Тепличный" займаецца жывёлагадоўляй з 2001 года. Асноўную долю ў структуры яго вытворчасці (66%) складаюць агародніна закрытага і адкрытага грунту. За першае паўгоддзе агульная рэнтабельнасць рэалізацыі склалася на ўзроўні 3,7%, сярэдні заробак - Br790. Колькасць працаўнікоў - 376 чалавек.

БЕЛТА.
 Фота "Віцебскія весці".