У Аршанскім раёне затрымана партыя кантрабандных цыгарэт амаль на 1 млрд рублёў

В Оршанском районе задержана партия контрабандных сигарет почти на 1 млрд рублей

Супрацоўнікі Аршанскага міжраённага аддзела фінансавых расследаванняў і Аршанскага мытнага паста Віцебскай мытні затрымалі грузавы мікрааўтобус, на якім кантрабандным спосабам перавозіліся 50 тысяч пачкаў цыгарэт маркі Parliament агульным коштам 860 млн рублёў.

На тытунёвых вырабах, увезеных у нашу краіну з Маскоўскай вобласці, адсутнічалі акцызныя маркі Рэспублікі Беларусь.

За гэта парушэнне ў дачыненні да баранавіцкага таварыства з абмежаванай адказнасцю, якому належыць аўтамабіль, які перавозіў груз, складзены адміністрацыйны пратакол па частцы 1 артыкула 12.23 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Яна прадугледжвае адміністрацыйны штраф да 300 базавых велічынь з канфіскацыяй тавару.

Перавозімы груз канфіскаваны. Матэрыял справы накіраваны ў эканамічны суд Віцебскай вобласці.