У Оршы на мосце праз Дняпро аўтамабілем быў збіты 10-гадовы хлопчык, які перабягаў дарогу па-за пешаходным пераходам

В Орше на мосту через Днепр автомашиной был сбит 10-летний мальчик, перебегавший дорогу вне пешеходного перехода

Дзіця ад атрыманых траўмаў памерла ў бальніцы, не прыходзячы ў прытомнасць.

Дзеянні 49-гадовага кіроўцы кваліфікаваныя як парушэнне Правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. З мэтай устанаўлення ўсіх абставінаў здарэння запланавана правядзенне следчага эксперыменту. Прызначаны неабходныя экспертызы, у тым ліку аўтатэхнічная і судова-медыцынская.

Следчы камітэт у чарговы раз звяртае асаблівую ўвагу бацькоў, педагогаў і ўсіх, хто нясе адказнасць за жыццё і здароўе дзяцей, — будзьце ўважлівыя і пільныя, неабходна засцерагаць і ахоўваць дзяцей ад усіх магчымых сітуацый, якія могуць пацягнуць трагічныя наступствы! Бяспека дзяцей — гэта агульная задача!

ГКС па Віцебскай вобласці