У Оршы на выязным пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама абмеркавалі ход рэалізацыі Указа №506 «Аб развіцці Аршанскага раёна Віцебскай вобласці»

В Орше на выездном заседании Витебского облисполкома обсудили ход реализации Указа №506 «О развитии Оршанского района Витебской области»
Адкрываючы пасяджэнне Віцебскага аблвыканкама ў Воршы, кіраўнік вобласці Мікалай Шарснёў адзначыў, што з моманту падпісання Указа №506 «Аб развіцці Аршанскага раёна Віцебскай вобласці» прайшло 2,5 года.

– Мы прайшлі палову шляху і столькі ж яшчэ наперадзе, – сказаў старшыня аблвыканкама. – Усё, што намечана, павінны выканаць. У мэтах стварэння ўмоў для комплекснага сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна, павышэння якасці і ўзроўню жыцця насельніцтва, стымулявання прадпрымальніцкай дзейнасці і ініцыятывы, фарміравання спрыяльнага дзелавога асяроддзя, росту даходаў мясцовага бюджэту быў прыняты дадзены шматграны ўказ. Як бачым, ён ахоплівае ўсе напрамкі.

Большы фронт работ у рамках праграмы развіцця прароблены і працягвае ўвасабляцца ў АПК, прамысловасці, сацыяльнай сферы. З выкананнем асобных мерапрыемстваў па будаўніцтве новых і рэканструкцыі старых аб'ектаў, мадэрнізацыі і стварэнні высокаэфектыўных вытворчасцей, укараненні новых тэхналогій удзельнікі пасяджэння змаглі пазнаёміцца на свае вочы.

Неабходна адзначыць, што для павелічэння аб'ёму выпуску валавой прадукцыі і загрузкі магутнасцей перапрацоўваючых прадпрыемстваў у Аршанскім раёне праводзіцца маштабная работа па ўзвядзенні сучасных рабатызаваных малочнатаварных комплексаў, свінарэпрадуктара. Адновлены работы на незавершаных аб'ектах, высокімі тэмпамі вядуцца перакідка і рэканструкцыя старых жывёлагадоўчых памяшканняў, у тым ліку з лёгказасваяльных канструкцый.

Усе гэтыя работы ажыццяўляюцца па ўзгадненні з кіраўніком дзяржавы на ўмовах спрошчанага механізму фінансавання і прыёмкі ў эксплуатацыю. Менавіта па такім сцэнары вядзецца рэканструкцыя на былым свінаводчым комплексе «Дняпро» філіяла «Задняпроўскі» Аршанскага КХП, які перайменавалі ў комплекс па вырошчванні маладняку. Гэты аб'ект, які складаецца з 20 памяшканняў і разлічаны на 4,5 тыс галоў, у ліку першых наведалі ўдзельнікі пасяджэння. Дарэчы, комплекс з'яўляецца ядром для камплектавання племяннымі жывёламі некаторых МТФ і комплексаў Аршаншчыны. Характэрна, што ўсе 15 дзеючых жывёлагадоўчых памяшканняў тут узведзены гаспадарчым спосабам. Да канца года плануюць пабудаваць яшчэ 6.

Удзельнікі пасяджэння таксама наведалі МТК на 2 тыс галоў надойнага статка паблізу в.Чурылава. У чатырох будынках устаноўлена 32 робата, яшчэ 2 – у памяшканні для раздою. Гэта першы ў краіне комплекс з такой колькасцю пагалоўя, дзе выкарыстоўваецца рабатызаваны тып даення. Ужо ў наступным месяцы пачнецца яго камплектаванне жывёламі.

Безумоўна, Указ №506 аказаў станоўчы ўплыў на развіццё Аршанскага раёна і фінансава-эканамічныя вынікі дзейнасці суб'ектаў гаспадарання, сказаў старшыня райвыканкама Ігар Ісачанка падчас пасяджэння.

– За перыяд дзеяння ўказа выканана 163 мерапрыемствы з 376, на фінансаванне якіх накіравана 1,4 млрд рублёў, – адзначыў кіраўнік раёна. – Па выніках 2020 года вышэй за сярэднія па вобласці дасягнуты тэмпа роста ў прамысловасці, па інвестыцыях у асноўны капітал, экспарце тавараў, рэнтабельнасці продажаў, чыстым прыбытку. Ужо ў бягучым годзе перавышаны сярэднеабласны ўзровень па сельскагаспадарчай вытворчасці, экспарце тавараў і паслуг, рознічным тавараабароце гандлю, рэнтабельнасці продажаў. Раён працуе з чыстым прыбыткам і ростам выручкі.

"Віцебскія весці".